РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарожны матыў
Калі атуліць сон
Вагона шумны табар,
На доўгі перагон
Ідзі ў самотны тамбур.
 
У цішыні начы
Заслухайся лагодна,
Як колы уцячы
Ня могуць з-пад вагона;
 
Як за сабой гудок
Бяжыць з-за паварота,
А месяца лядок
Сьмяецца жаўтарота.
 
Самім сабой на міг
Пабудзь далей ад тлуму.
Тут можна падыміць
І ўсё, што хочаш, думаць.
 
І пальцы скразьнякам
Прыціснуўшы дзьвярыма,
У далечы зьнікай,
Як ціхі выдых дыму...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.