РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адчай? Магчыма, што адчай.
Ці стома, як зямля сырая,
Гняце.
Няўжо на самы край
Прыйшло жыцьцё і зазірае
З абрыву ў жудаснае дно,
Адкуль няма вяртаньня ўгору.
 
І сам сабе кажу: «Рыгору!»
І ўспамінаю заадно
Граматыку і клічны склон,
Што з даўніны гукае: «Коню!»
 
Гады ўцякаюць,
Я ўдагон
Пускаю позьнюю пагоню,
Пагоню кайнасьці, віны,
Што я ні за панюх табакі
Час змарнаваў.
Са мной адны
Забытай радасьці сабакі.
Мае галодныя харты,
Яны згубілі сьлед надзеі.
Вышэе ўсё абрыў круты
І нелюдзее,
Нелюдзее.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.