РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцяжынка
Як атуліць захоча бездарожжа
Калянасьцю маўклівых каляін,
Адна сьцяжынка выйсьці дапаможа,
Хаваючыся з боязьзю ў палын.
Абабяжыць зь вяршыні да падножжа
Юначыя хрыбты, смугу далін,
Цярплівасьцю знадзеяўшы адрожжа,
Яшчэ зірне на выраевы клін,
Бяжы сьцяжынкай з чыстай асьцярогай
Ерэтыком набожным, каб дарогай
Лягла сьцяжынка толькі для цябе.
Аднойчы ўгледзеўшы сьцяжынку тую,
Расьці душой, і лёс цябе ўратуе.
А жаўталісьце вецер адграбе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.