РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Што ёсьць каханьне?
Што ёсьць каханьне?
Бессаромнасьць,
Ці сьціпласьць,
Што ня ўздыме воч,
Ці разгаўленьне,
Ці скаромнасьць,
Ці ў зорках дзень,
Ці ў сонцы ноч?
 
Ці вечны грэх,
Ці пакаяньне,
Ці сум цяжкі,
Ці весялосьць?
Пакуль ня стоміцца
Пытаньне
Пытаць,
Датуль каханьне
Ёсьць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.