РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А лепш не сустракацца з тымі,
Што толькі адбалелі,
Што, як бярозкі ў сіняй стыні,
Завейна адбялелі.
І тыя ж губы, тыя ж вочы,
І тыя і ня тыя.
Асвойчыць немагчыма двойчы
Два бугаркі крутыя.
І тыя ж бровы, тыя ж рукі,
І тыя і ня тыя.
Суцішваюцца словы, рухі –
Цяпер яны былыя,
Далёка зарыва палае,
Змрок цені выглядае.
Адна
Што хіба не былая –
Трывога маладая.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.