РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шахта каханьня
Першага позірку ўзьюшаны выкрык,
Золаку, зарыва, зор палыханьне.
Вочы адводзіць ад кепікаў прыкрых
Блізкае рэха
шахты каханьня.
 
Першага дотыку саманахабства,
Першай рашучасьці самаваганьне.
Вабіць спадманліва ў хітрае рабства
Гулкае рэха
шахты каханьня.
 
Першага выдыху вечнага слова
Замілаваньне і заклінаньне.
Водзіць упоцемку хмельнагалова
Рэха прыглухлае
шахты каханьня.
 
Першы лядок працірае завея
З возера крыўды і шкадаваньня.
Рэха блукае.
Глыбее, глыбее
Шахта каханьня,
шахта каханьня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.