РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Туман, як халодная воўна,
Што ноч настрыгае ваўку.
Паверыць жанчыне, ўсё роўна
Як дом збудаваць на пяску.
 
З той воўны б вязаць рукавіцы,
Дарыць залатому агню,
Каб полымем мог ён узьвіцца
І дню апячы даланю.
 
Пясок у рачныя лашчыны
Зьнясе, і растане сьцяна.
Ты будзеш чарговы ў жанчыны, –
Як рэчка ў разводзьдзе, яна,
 
Што кволы спакой твой змывае,
Мяняючы рэчышчы, – і
Наступны свой бераг прымае,
Дзе сохнуць па ёй салаўі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.