РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я выцісну цябе зь сябе,
Як выціскаюць яд зьмяіны.
Не разбудзіўшы напаміны,
Сьсівеўшы на глухой сяўбе,
Стрываю ўсе абразы, кпіны.
Я выцісну цябе зь сябе,
Як выціскаюць яд зьмяіны.
У харашбе,
У варажбе
Усю сьвятую
Да хвіліны
Я выцісну цябе зь сябе,
Як выціскаюць яд зьмяіны.
Чаму мне злосьці не стае,
Каб рэзаць там,
Дзе ўкус зьмяіны,
Каго вініць?
Усе правіны –
Яны мае, мае, мае!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.