РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З кім гэта я замяніўся вачыма,
З кім і калі?
Жыць, як ня бачу цябе, немагчыма
Ні на зямлі,
 
Ні ў летуценных нябёсах на зорах.
Чуе мой зрок
Кожны твой подых,
Твой шолах,
Твой шорах,
Лёткі твой крок.
 
З кім гэта я памяняўся рукамі,
З кім і калі?
Вобмацкам дотык цябе сустракае –
Не адхілі!
 
З кім гэта я памяняўся вятрамі,
З кім і калі? –
Каб да цябе берагамі, ярамі
Вейна вялі.
 
З кім гэта я памяняў сьмех
На смутак,
З кім і чаму
Па чарнатропу прывёў першапутак
Ценю твайму?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.