РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вязень
Алегу Сурскаму
 
Спачатку вочы выесьць дым,
А потым полымя заплача.
Рука набожная ламачча
Падкіне.
Злыбяда ня ў тым,
Сучок падкіне, ўкуліць воз.
Хто на вагні,
Таму ўсё роўна
Канаць
Раскрыжана, грахоўна,
Цьвяліць бунтоўна ўласны лёс.
А безграхоўныя яны,
Што думку аддалі на мукі,
Ад попелу адмыўшы рукі,
Ня будуць адчуваць віны.
А вязень лютага агню
Наступніка не папярэдзіць.
Наступнік цемру разьвярэдзіць,
Агнём
З агню ўсьміхнецца дню.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.