РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бурштынінка
Цябе на бераг маёй самоты
прыбой спагады прыбіў
бурштынінкай
Мора якое завецца Лёсам
правагаўшыся
ўсе маладое раньне
расшчодрылася
хоць пад вечар
Бурштынінка
кропля смалы сьпякотнай
у якой пякельна кіпелі
грэшныя думкі
і цераз стагодзьдзі стагодзьдзяў
перадаліся
па генэтычным кодзе
жаданьня працягу ў прасьцягу
працягу ў шаленстве
у апантанай пяшчоце
у неадумлівым забыцьці
Бурштын шліфуецца ласкай
яму адгукліва перадаецца
пакутлівая цеплыня
і золка яму
ад сіверу недаверу
але ўвабраўшы ў сябе
рудую гарачыню сонца
сьвеціць бурштын
разганяе раўнівую цемру
аблуднай душы
Бурштынінка
чым цябе шліфаваць
чым адагрэць
як адагрэцца душой азяблай
як не заблудзіцца ў цемры
ідучы на тваё сьвятло
Падкажы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.