РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прылівы і адлівы
На Куршскае касе
Не лічыць час імклівы.
Няўжо і мы, як лівы,
Зьнікаць павінны ўсе.
 
Клін журавоў журлівы,
У вырай летучы,
Гукае:
– Лівы-лівы!
Пытаецца:
– Калі вы
Ў нас возьмеце ключы?
 
Каб адамкнуць астрогі
Бязь ценяў, без вады.
Знасіліся дарогі
І вашыя парогі,
Сатлелі невады.
 
Няўжо зімаабрусы
Туман засьцеле сьвет,
І зь неба:
– Беларусы,
Дзе вашыя прымусы? –
Спытае клін ракет?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.