РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я сам сабе няраз даваў зарок
Не прысьвячаць радкі свае нікому, –
Навошта выпускаць малечу з дому,
Навошта выпрабоўваць нечы зрок
І наганяць дакукаю аскому?
 
Але мяне ня слухаюць радкі,
Так і карціць ім
Вырвацца за дзьверы,
І толькі ўчуюць волю на паперы,
Паразбягуцца ў розныя бакі,
І я адзін, як верабейка шэры,
 
Чырыкаю і зноў даю зарок
Не прысьвячаць радкі свае нікому,
Наіўных слоў ласкавую салому
Расьцерушыўшы,
Быццам незнарок,
Зноў паддаюся звычаю старому.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.