РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малітва наступнасьці
Хай сьвеціцца імя Тваё,
Беларусь,
У стронцыі, цэзіі, ліціі!
Як і ва ўсе вякі,
Душу быць ласкавай змусь,
Дазволь сьлязам,
Ужо радыёактыўным,
Ліцца.
Хай сьвяціцца імя Тваё,
У палыновым вянку,
Гаратніца.
Хай цьвіце твой дзядоўнік
Калючы, таму што безабаронны.
У цябе на слыху перагукваюцца
Радыяцыя і Радаўніца.
Чакаючы ў гнёзды буслоў,
Дагніваюць на ліпах бароны.
Хай сьвяціцца імя Твае,
Маці Сумная!
Хмару радыёактыўную
Хусьцінай ад Бога
Ты на самыя вочы насунула –
Ня чуеш, ня бачыш
Нічога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.