 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пры суседзях у вёсцы нялоўка «Невучоным» сябе паказаць, I пільнуецца хлопец, каб слоўка Так, як кажуць яны, не сказаць. Мовы ён не забыўся, вядома, Гэтых простых і сьціплых людзей. Толькі ён ужо год як ня дома I на дом не ўскладае надзей. Маці песьню малому сьпявала Пра духмяны ў бары чабарок... Песьня сыну нялюбая стала, Як пакінуў бацькоўскі парог. Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусьцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... ня ў вёсцы жыве». Ёй ня ў крыўду сынкова пагарда... Друг высока абучаны мой! Сёньня матчынай мовы, а заўтра Засаромісься маці самой? Ведай: роднае слова грымела У крывавым агні барыкад, За свабоду адважна і сьмела Заклікала ў паход, як набат. За яго паміралі і гіблі, Каб на зьдзекі і глум не аддаць, Каб маглі нашы песьні і гімны У вяках на планэце гучаць!
«Літаратура і мастацтва» за 21 кастрычніка 1960 г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|