 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Марыў калісьці славуты Скарына, «Ціснучы» кнігі на мове бацькоў: Простаму люду у роднай краіне Зробіць даступнай ёй мудрасьць вякоў. Толькі радзіму сваю ў ліхалецьці Мара яго абляцець не магла: Білася роспачна птушкай у клетцы, Вочы ж бядоты сьляпіла імгла. Думалі, згіне, як статак, нямое Племя пакорнае ў вечным ярме. Колькі іх мужных, што матчынай мове Шлях пракладалі і зьмёрлі ў турме!.. Ды разгулялася плынь веснавая – Змыла пакутнай няволі сьляды, I ўстрапянулася мара жывая, I абляцела ўвесь край малады! Сталі даступнымі простаму люду Мудрасьці скарбы са сьвету ўсяго – Каб ні ярма, ні імглы, ні аблуды Болей ня зьведала доля яго!
Па рукапісу
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|