РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нашто дазволіў прыйсьці сюды –
тут толькі сьлёзы, сьлёзы, сьлёзы...
Я веру, забярэш тады,
калі залозы сточаць лёзы,
калі рачулка ўкленчыць піць,
і акіян у ёй засьмягне,
і дух праскону будзе віць
туманам
і аблокі сьцягне
з блакіту, каб чысьцейшым быць.
 
Я памятаю – быў я мніхам,
і валацугам быў і вокам
трохкутным,
быў калісьці ўздыхам
найпершым
і апошнім Богам...
...Быў енкам, хрыпам, крыкам, рыкам...
 
«У час, вядзьмак, у час, расстрыга!»
Крок у прастору крок з планеты,
крок у касьмічнасьць... Шал уздыху
млынарыць вадаспады Леты,
узбуджанай адзінай крыгай,
што з крылаходу Іпакрэны
на Лету пляц свой нахіліла...
Ўлілася Іпакрэна ў вены,
і надалася Леце сіла.
 
I спавядала рэчка рэчку,
вада – ваду, а хваля – хвалю...
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.