РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Расплюшчы хутчэй вачаняты:
мы – сабачаняты,
храмабарвы – на вершапакосах.
Рэжуць варвары юныя косы,
а сівыя косы – на лірах
рвуцца самі спастылаю ношай,
непрыгожаю і маўклівай,
на крыжы маленства апошленай.
I магута і бель зацкаваныя,
і камень і крыніца асьвенчаны
ці Чарнобылем ці Асьвенцімам
і пытаньнем – каго назваць мамаю?
Ці ваўчыцаю? Ці памежніцай?..
Над узьмежкам жыцьця пацешыцца?..
 
Як няма чаго ўзяць – дык дзецьмі
забярыце апошнюю плату.
Не хачу жыць і дыхаць ледзьве,
як на шыбеніцы перад катам.
Лепш ахвяраю, чым злачынцам,
з крыжам лепш, чым крыжапраклятцам!
Нам яшчэ так доўга вучыцца,
нам яшчэ так доўга баяцца...
 
I прыкметаю сьмерці голас
загучыць. I ты ўздымеш голаў
і адчуеш, які ты голы,
калі Богам адкажа колас:
«Вы расплюшчыце вачаняты -
не мае вы зярняты, не.
Вы зусім не мае зярняты,
вы – звычайныя са-ба-ча-ня-ты,
толькі ўмееце лётаць у сьне...»
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.