 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзяцінства і сьмерць – ружовы і белы... Праскрозьненасьць мець на правы і левы... Ісьці па вадзе да крылаў і храмы, як крыжам, прадзець узгадкай слоў мамы. «Каб неба сагрэць...» – яна гаварыла. «Каб неба сагрэць...», у печцы паліла старыя анучы і думкі-нягожы. «Дачушка і ўнучак жылі каб прыгожа...» Каб неба сагрэць – маліцца нам трэба, узьняцца хоць ледзь і ўвечніцца ў неба. Каб неба сагрэць...
2002
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|