РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Давай пашкадуемся,
давай папяшчоцімся,
у зьнічкі зьнітуемся,
у мамы адпросімся.
Давайма сустрэнемся,
давайма абдымемся.
Давай, не старэючы,
ў нябёсы мы ўздымемся!
Давайма адмовімся
ад сьвету ад гідкага,
давайма дамовімся
ад часу ад плыткага
ўцячы...
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.