РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А. Г.
Плечы ўгарбелі бяз крылаў...
З раньніх вершаў
Павянчаны з каплічнай цішай,
ты – паломнік гатычных сьлёз,
патаемны стод юных мнішак
з каляровых крыштальных кроз.
 
Ты – бліжэйшы за адзіноту,
за спаткальны палон – далей...
У сьляпога крыла палёту
ўсё адно белата лілей!..
 
Ява тчэ, як мядота – соты,
панядзелкавы шары тлум.
Адрачыся ў імя пяшчоты
ад будзённасьці ў вербны сум!..
 
Паглядзі, як мякчэе сьвечка,
набрынялая цеплынёй.
Старажытнай катрынцы вечнасьць
выпадае, відаць, адной...
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.