РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спавітыя ў травы целы
мкнуцца пад адхон
дарогамі ценяў.
Ацяжэлыя павекі –
на кожнае па веку –
цэляцца зрэнкамі
у шнараваны
ацалелы скон.
Аксамітны барытон
тонікамі
мінорыцца,
цацкаецца з памфлетамі.
Флейтамі іх,
флейтамі!
Лірамі іх,
лірамі!
Міфамі іх,
міфамі!..
 
Прасьпявай, Эрата,
антычнасьць!.. –
лера на гарышчы
дагарае...
Ларошфуко,
Эдгар По,
Дарыо Фо,
куды вам да
Сапфо?..
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.