 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У цішыню бягу гукам з розных бакоў лёснага шляху. Хукаю на вастрыню. Нюхаю лёду абвостраную смагу Гумнамі рыкаю. Каюся сенам і травою вагкаватаю. Таю ў даляглядзе... Дзе мне да нябёсаў!.. Саўю гняздо – досыць птушанят выкідваць – даваць зязюлям лёгкія лямантавыя. Выявы з абразоў зорацца між дрэў чужынскіх. Скінуцца б долу лугамі і жыцьцямі... Міласьці і мілосьці цікаваць даводзіцца... Царыцца астральнасьць духу. Хутчэй на дахі – хібы выправіць – віць гняздо!.. До! До... До. До!.. Досыць птушанят выкідваць...
2002
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|