РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі замерзнуць – ад каляднай сьцюжы!
Калі натхнёным быць – сваёй зямлёй!
Калі кахаць – наросхрыст, да парожняй,
да дна, да шчасьця быць заўжды з табой,
мая зямля, мой вырай вечны!..
Я адлятаю да цябе ізноў.
У снох, Славяншчына мая, гарыш сланечнікам,
аскепкам сонца, глыбінёю зор!..
Калі паверыць – то купальскай ночы!
Калі ўваскрэснуць – побач зь Ім, з Хрыстом,
і шлях абраць самотны і прарочы,
жагнуцца тройчы – выпусьціць боль-стогн –
ў нябёсах Дух малітваю натоліць,
як каласы спатольваюць свой сум;
і права Духа гэтага адстойваць
ў бяздушшы і ў выгнаньні спраў і дум.
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.