Жанчына, цяжарная сынам, – Жанчына, цяжарная Богам. Не чапайце Жанчыну, якая носіць малога! Чэрава маці – заслона, ахова дзіцяці сьвятога. Айчына, цяжарная сынам, – Айчына, цяжарная родам. Не чапайце Айчыну, якая носіць народы! Зямліца, цяжарная сынам, – Зямліца, цяжарная воем. Не чапайце Зямліцу якая выношвае волю! Сьцябліна, цяжарная сынам, – Сьцябліна, цяжарная плёнам. Не чапайце Сьцябліну якая носіць імёны! Ральліна, цяжарная сынам, – Ральліна, цяжарная лёнам. Не чапайце Ральліну, што носіць урод зялёны! Сьцяжына, цяжарная сынам, Сьцяжына для пакаленьняў. Не чапайце Сьцяжыну, якая носіць каменьне!
2002
|
|