РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я хачу каб Максім уваскрос,
каб прайшоў па травіцы роснай,
каб валошкай ручнік прарос,
калі зорны гукае россып.
 
Прагну ўбачыць, як вучыць сына,
зь ім гуляючы ў сьветлых гаях,
скажа: «Сынку твая Радзіма –
шматпакутная гэта зямля».
 
У расстаньні зірне на Венэру –
юнай зоркай уздымецца ўсьлед.
А зямлю маладою верай
ён надзеліць, пакінуўшы сьлед.
 
Хай па гонях нясуцца коні...
Страцім-лебедзь – як здань вышыні.
Багдановіч – вершнік Пагоні –
мы нашчадкаў тваіх абаронім,
бо нашчадкі твае – гэта мы.
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.