РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
360
Насьледаваньне С. С.-В.

 
360
Сабяру мой народ я па частках –     
Па фрагмэнтах сафійскай фрэскі!..   
#З раньніх вершаў

 
Лячу. Хачу вышэй, вышэй яшчэ!
Загад: «Уніз!» Ляжу зьнямела.
Ня стала ад нябёсаў мне лягчэй,
гавее зганьбленая вера.
 
Ня суд прысуд людзям нясе,
а нелюдзь-паняверца.
Цячэ са скроняў веліч пакрысе.
Харугвай над народам рвецца сэрца.
 
I песьня парываецца – ў адчай,
а я, сьляпы, хачу намацаць
адвагу – не пакору – у вачах,
з багніны ўзьняцца я хачу ў семнаццаць.
 
Нікчэмнік мне крычыць: «На дол! Маўчаць!»,
і я маўчу на роднай мове.
З апошняй моцы буду паўтараць:
«У брудзе твар, ды я над вамі ў Слове!»
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.