РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лямантуй, Вельзевул, лямантуй,
бо касар мацыёлу катуе!..
Уратуй з-пад ляза, уратуй
леўканічнасьць усходнюю тую!..
 
Адкажы, Вельзевул, адкажы,
як лягчэй – на крыжы ці пад крыжам,
на жэньшэневым жыльным нажы
ці пад панствам гарчычнага віжа?..
 
Будзь са мной, Вельзевул, будзь са мной,
покуль сем жэрміналяў надыдзе,
і на вочы кіянаў, як Ной,
не пускай ні на дзень, ні на тыдзень!..
 
Узрасьці, Вельзевул, узрасьці
не аліву – алісум жаўцюткі!..
I дазволь басанож прайсьці
па вачніцы патопу паўнюткай...
 
Затрыёль, Вельзевул, затрыёль,
роўны д’яблу, на пекнай віёле,
каб мінор скавытаў быццам боль,
зьнемагаючы як ніколі!..
 
Не засьні, Вельзевул, не засьні,
карануючы хвалі ў адлігах,
і чуйнуй, і сачы дзень пры дні,
як жагнаюцца душы на крыгах!..
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.