РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэанімацыя
На мэдычных сталах раскрыжаваныя,
адбітыя ў люстраных столях,
лятаюць у пакоях шпіталя,
незаўважныя для навакольля,
акрыленыя адсутнасьцю цела,
звар’яцелыя ад асалоды,
душы дзівакоў-філёзафаў.
 
Нерухома глядзяць істоты
на досьвітку ў ложках габляваных –
па-гаспадарску складзеныя рукі,
прыгожыя стомленыя твары
ад чаканай спатольнай разлукі.
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.