 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
коцяцца коцяцца словы на словы ідуць ловы ловы – галосяць удовы ва ўдоў не стае мовы мовы захад пунсовы пунсовы – драпежныя совы совы ў крыві пунсовай пунсовы камень новы новы прамовіць умовы умовы замест мовы мовы маёй паловы паловы – на прошчы змовы змовы натхняюць галовы галовы лятуць на дровы на дровах – чорныя бровы бровы сівой каровы каровы рыкаюць замовы замовы рыкаюць каровы на словы ідуць ловы коцяцца коцяцца словы
2002
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|