РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня толькі ў час журботы смутнай,
але і ў дзіўнае імгненьне
ты ў сэрцы памяці пакінь
крыху сьвядомасьці і мары.
Жыцьцё ня будзе аднастайным,
бы шкло забытага вакенца,
бы ліст, які ляжыць у шафе,
пакрыты пылам, як і сэрца...
Зрабі жыцьцё квітучай ружай,
зрабі яго сьлязою шчасьця,
агнём, палаючым вясною
у сэрцах юных закаханых,
і муравой зрабі з расою,
якая зьзяе на ўзыходзе.
Зрабі такім, як хочаш ты,
а не такім, як хоча хтосьці.
 
1998
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.