 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У чыёй бусьлянцы буслы? У маёй – вецер. У чыёй калысцы дзіця? У маёй – бразготка. У чыёй печцы агонь? У маёй – вугольле. На чыім стале хлеб? На маім – каменьне. У чыёй рэчцы вада? У маёй – бруд. На чыім полі калосьсе? На маім – галасы галосяць: адбудуйце гнёзды для буслоў адшукайце ласку для дзяцей, прынясіце крэсіва для агню, ачысьціце плёс для вады. Нямыя – нямыя... На чыім полі калосьсе? На маім – галосяць...
2001
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|