Кожны вечар малюся, уздымаючы вочы, то на абразы, то на нябёсы. На каленях... шырэй далягляд, далей небакрай, вышэй небасхіл. Шукаю адказаў – прагну пытаньняў у цудатворнай сінечы, у збавіцельным блакіце. А знаёмыя сузор’і жартуюць з пачуцьцямі, высьвечваюць маё імя – ВАЛЕРЫЯ... Неба таксама цікавіцца: хто я?
2001
|
|