Іду. Са мною чатыры цені – Сучаснасьць, Магчымасьць, Забытасьць, Істотнасьць. Першы – поруч – крок у крок з гаспадаром, другі – наперадзе – падбягае, сьпяшаючыся, трэйці – ззаду – зьнясілены валачэцца, чацьверты – па шашы – скалечаны коламі. Я – пасярод – разгублены і незапатрабаваны. Іду. За мною чатыры цені – Сучаснасьць, Магчымасьць, Забытасьць, Істотнасьць.
2000
|
|