 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зімовым вечарам сяджу і п’ю гарбату, гарачую салодкую гарбату. Мой пакой адлюстроўваецца па другі бок шыбы, дзе кружыць вецер, неўтаймаваны халодны вецер. Такі ж Я-цень у фальшывым люстэрку – на іншым баку паралельнага часу чужой рэальнасьці– сядзіць і п’е гарбату бяз смаку і паху. У задуменьні адводжу погляд ад самога сябе. Мой цень устае і выходзіць за дзьверы, таксама забыўшыся на мяне.
2000
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|