 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Малюся на абраз у куце пакоя – сповед лунае ў нябёсах. Удыхаю аблокі гару і пылу – дыхаю іншым слоем атмасфэры. З паштоўкай зямному сябру шлю прывітаньне - кожны дзень пішу лісты на адрас Сусьвету. Я жыву ў двух вымярэньнях на мяжы зямной абалонкі, што адлюстроўвае Планэту і Бязьмежжа. Не магу ўсьвядоміць: па які бок Планэта... па які бок Бязьмежжа...
2001
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|