РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі аранжавая чайка
кружыць над ярка-чырвоным акіянам
з бэзавымі крыстамі хваляў,
калі птушка мае чатыры крылы
і ня мае вачэй,
калі праз ваду
відаць ядро планэты і магма,
што пульсуе і абвівае
падводныя
гарача-барвовыя
і лядова-сінія рыфы,
утвараючы рознакаляровыя крыжы,
а белы-белы да зьнікненьня,
я не адчуваю цела –
бачу толькі адлюстраваньні
ў сваіх зрэнках...
Не будзіце мяне –
мой найшчасьлівейшы сон...
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.