 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Перахрышчу прастору Дакрануся даланёй да паветра - забяру хрышчэньне. Пакладу крыж на сябе – мяне перахрысьціць прастора. На скрыжаваньні крыжоў раскрыжуюць паходняй і панясуць штандарам над зямлёю. Не, не панацэя я, не сакрамант. Маю душу напялі замест харугвы. Сьцягам імкнуся ўгару – неба чакаю. Змагары нацкоўваюць вецер. Вецер у твар – апраўданьне. Думаюць – я сьцяг пераможны, а я неба чакаю...
2001
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|