 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Малюю музыку... адкінуўшы на падлогу лісты з нотнымі лінейкамі-радкамі Пашэнціла ствараць мэлёдыю каляровымі фарбамі але больш чорнай... Запальваю музыку... скінуўшы долу пэндзьлі... Мяккія васковыя сьвечкі няроўна гараць але больш сьветлым... але больш чыстым... Дыхаю музыкай... забыўшыся на ноты – маленькія чорныя плямкі Прыхільнік нябёсаў і руху кумір зьняволеных вечны свавольнік вецер губляе акорды ў небакраі разгублена сьвішча-гукае але больш сьвежым... але больш бязьмежным... але больш зорным...
2001
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|