РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Ажывіць –  узяць   
частку іншага...       
#Замест эпіграфа

 
Я ўзрашчу дрэва з болю –
угнаеньнем стане планэта,
асуджаная мая планэта
Настрадамусам й бабкай Вангай.
Карані прарастуць у падмурак –
старажытны разьбіты цьвінтар,
стромкі гнуткі ствол,
разрываючы тканкі аблокаў,
памкнецца ў космас...
Але, зразумеўшы,
што неба – далёка і для дрэва,
нахіліцца пад вагою
сусьветных пладоў.
 
Маёй панацэяй
стане яблык.
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.