 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ахвярую загінулым на Нямізе Сяджу ў вагоне мэтро, які едзе праз час бясспынку, бясспынку, бясспынку... Завешваю баваўняным швэдарам вокны, празь якія бачу халодныя рукі, што намагаюцца ўчапіцца ў мяне. Праязджаючы загнаную Нямігу болей ня ў стане трымацца за паветра – усе пасажыры і рэчы зьнікаюць – я сам-насам з настылымі пальцамі. Не стае моцы... Заплюшчваю вочы – праходжу празь сьцены ў трубы скаванай ракі. Не маё цела ўспамінае боль. Не маё сэрца моліць аб спакоі. Не мая душа стогне пра сьвятарні. Я – рака... Вакол вільготныя істоты зьліваюцца ў апантаны вір... Мой дух уздымаецца над плёсам Нямігі. Па берагах мае продкі падаюць на калені, моляць-просяць аб нечым на знаёмай мове... Не магу зразумець – усё вышэй і вышэй уздымаюся над вадой, ператвараючыся ў белую пару. Пачынаю лічыць услых – спрабую стварыць час. Бездапаможна... Я – воблака... Не адчуваю сябе – ува мне толькі памяць. Я – памяць... Губляю сябе пакрысе – хачу вырвацца і аб’яднацца... з маланкай... Я - дождж... Кропля за кропляй падаю на зямлю, якая ўсмоктвае мяне. Я – зямля... У мяне ўваходзяць нечыя калючыя абцасы. Я – сьлед... На мне ўзрастае парастак, высмоктваючы маю ўпэўненасьць. Я – кветка... Я жыву. Я жыву цэлую гадзіну кветкай каля Катэдральнага сабора...
2001
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|