РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Бога
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
20
У пакоі няма ні сьвятла, ні паветра.
Нас дваццаць мы ўсе кагосьці чакалі,
Ды раптоўна над намі адчыніліся вокны,
Ты зьявіўся, і ўсе псальмы засьпявалі.
 
Я ўсё бачыў: як Ты забіраў да сябе іх,
У вабдымках надзейна даваў ратаваньне,
Вечар кожны адзін з дваццаці не вяртаўся,
Ўсе лічылі Цябе ўвасабленьнем каханьня.
 
Там я мроіў аб тым, каб быць разам з Табою,
Твае вочы мяне не жадалі заўважыць,
Ты заўсёды глядзеў на таго, хто быў побач,
Я малітвы чытаў, каб Цябе не зьняважыць.
 
У вапошнюю ноч я застаўся адзіны,
Ты ўзяў ў рукі мяне і запальнічкай цьвіркнуў,
Тры хвіліны я жыў, я лятаў і я дыхаў,
Я наіўна лічыў, што ніколі ня зьнікну.
 
Пачак скончыўся; больш цыгарэтаў ня будзе,
Надыйшоў час для іншых паверыць у мары,
І хоць зьзяюць усюды залішнія думкі,
Хай забойцы ня знойдуць чаканай ахвяры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.