РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пад гукі афрыканскіх тамтамаў
на гразкай глеістай глебе
пад пякучымі прамянямі Сьвятарнай Зоркі
моляць-шаманяць дзікія людзі
з маністамі на шыях,
дзякуюць...
і просяць долі,
як і мы прасілі,
маюць памяць,
як і мы калісьці мелі...
Вераць у Далёкае Сьвятло,
як нашыя продкі верылі
ў ласку ўладарнага Ярылы.
 
2001
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.