РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой храм,
дзе з лыжкаю кагору
прымаюць годнасьці гены.
Мой храм,
дзе сьвятароў
дзеці спавядаюць.
Мой храм,
дзе ў чужых тварах
губляеш сябе цалкам
і знаходзіш дарэшты.
Мой храм,
дзе блакіт душу захінае,
калі зь нябёсамі раісься.
Мой храм,
дзе шчырасьцю і праўдай
ачышчаюцца.
Мой храм,
дзе каханьнем вышыням ахвяруюць,
каб німбы захаваць.
Мой храм,
дзе роднасьці ворагам
не шкадуюць.
Мой храм,
дзе пацалункі
на крыжы Прадславы
пакідаюць.
Мой храм,
дзе росы дыхаюць
і зоры гавеюць.
 
Мой Храм...
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.