 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
* * * Прасьцяг скончыўся, і няма куды ісьці. Гляджу на зоры.
* * * Дождж закіпае. Сьлед пільнуе крок. Зямлёй бот прычмяквае.
* * * Цьвітуць каштаны... Каля могілак думкі расцугляліся.
* * * Сырная поўня. Сузор’ям у нябёсах дазваньня мігцець...
* * * Сьцюжа, сувоі. У завірусе жыцьцё заблыталася.
* * * Вецер. З лужыны бяздомны сабака п’е. Душы няўтульна.
* * * Кусты засохлых парэчак на ферумных парэнчах вісяць.
2002
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|