 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы з паэтам ярчэлі ў вачах, нібы ў сутве шаленства сівога. I чаканьне згоднага «так» пажаўцела ў сланечнік Ван Гога. «Я кахаю... – прамовіў паэт, – і чакаю ў каханьні волі». Беззаганны Максімаў санэт плыў уздыхам ягоным паволі. Потым верш, за ім зноўку – уздых і глыток васкаватай кавы, пацалункі на скронях – мніх выцалоўвае так крыж Прадславы. Як мы з братам глядзелі ў вакно – так з паэтам глядзелі ў неба: неба з братам у нас было, а з паэтам і неба ня трэба!.. Засмуціўся блакіт-гіяцынт і, пакрыўджаны, зоркі скінуў. Ранак меў палескі акцэнт, праалеены месяц загінуў – ён і ў подых ўцялесьніўся наш і сканаў на адно сьвітаньне ля суклонавых ног, як паж, каб зьмярканьнем увечніць каханьне.
24.III.2002.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|