 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пайсьці ў кнігарню? – ды зараз ноч... Пайду ў кавярню – кнігарні ўзбоч. У той кавярні сядзіць мастак і марнатраўна п’е ўсмак каньяк. Яму скажу я: – Жывеш, мастак? – Душа мяжуе... Нядобра так... Пакуль жывыя – не залячыць. Мы не сьвятыя – мы будзем жыць. Да незагояў душу сячы крылатых вояў імкнуць мячы! Скуголіць, вые: жалеза ў плоць! Пакуль жывыя – жывем стакроць! Пакуль ня тыя – не заляпіць вачэй сьвятыням; мы будзем піць, ды не за краты – за «да-жы-вем!». Сваім жа катам гарляк парвем! ...А побач ціха паэт цадзіў віно – як ліха з чужых кадзіл. – I кайф зламаем, – прамовіў ён, – бо шал мы маем – на нас праклён. Пакуль ня тыя, пакуль мы – мы – усе жывыя, усе званы!.. Званічна, зорна – як мае быць – жыцьцё – мажорна! – мы будзем жыць! Калі ўзаемна – яно смачней! Гэй, лірна, сьпеўна жыцьцё засей!.. ...І ветах высьпеў па-над шашой. ...І размаўляла душа з душой.
23.IV.2004.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|