 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Праспаў яшчэ адно ўскладаньне – Арфея пахаваў Аід. Вянок нясу ў руках я раньнем: ля ўзгоркаў кветак шмат такіх – журботна скінутых да ямін. Ад гора ў горле згаслы стогн. Зь пякельным болем прамаўлялі са стужак чарназёмных сон сябры яму ў апошні вырай. А ў гэты час я мяту сьніў. Ня ведаў я... А голас ліры разьбіўся ля капцоў магіл. Прачнуўся я, адчуў нястачу. Не, не асьлеп, не анямеў. Душу я на імгненьне страціў... Дзе той паэт, якога стрэў над Шчарай ветахам вясновым? Я неба слухаў немаўлём. Ды толькі зараз зоркай новай твой дух мне скажа: «Й тут жывём...»
8.IX.2001.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|