 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...сталася гэта так... Жыў паэт. Ён складаў, прыдумляў, бачыў вершы... I гэтыя вершы былі паэзіяй. У ягоных руках была частка птушкі і частка натхненьня. Пяро... ён пісаў тым пяром свае вершы... Аднаго разу да яго прыйшла душа – не ягоная... душа іншага... Паэт пакахаў душу – ня мог не пакахаць. Пакахаў і цела, у якім жытлавала душа, - ня мог не пакахаць. У паэта было толькі пяро – частка птушкі і частка натхненьня. Ды разам з паэтам пяро рабілася самім птахам і самою паэзіяй. Паэт ахвяраваў пяро душы, якую пакахаў. Разам зь пяром аддаў і сябе – толькі разам яны былі існыя. ...і быў шчасьлівы гэтай ахвяраю... Зьядналіся пяро і душа... Людзі жахнуліся дзіва. Людзі не прынялі дзівоснасьці і ненармальнасьці... Не прынялі дзівоснасьці, як не прымаюць вар’яцтва. Бо пер’і ніколі да гэтага не былі з душамі... Людзі паклікалі ката – ката яны ведалі... Кат секануў па жывым... па тым, што рухалася і жыло, – па зьнітаваньні. Скрываўленая душа расправіла крылы – яны зьявіліся зь пяра... Ды побач была яшчэ адна... Кожная з абедзьвюх душаў мела адно моцнае крыло... Ды каб узьляцець, патрэбна два... А між імі ўпілася ў зямлю – чаму не ў нябёсы? – вострая сякера ката... Тады душы ўзяліся за лязо і ўвадначас прыўзьняліся над зямлёю... Тое, што разьяднала, цяпер трымала іх разам, трымала над людзьмі, трымала над натоўпам, што кідаў у іх камяні... А камяні ўжо не даляталі... I ляцелі дзьве душы аднае, ва ўнісон уздымаючы дужыя крылы, трымаючыся за адно лязо... Невядома, куды яны кіравалі, але, здаецца, ня ў неба... А калі і ў яго, то ня ў тое, што бачыў над сваёй галавою натоўп, а ў іншае – у сваё. Калі я не памыляюся, то... той паэт быў Жанам Както...
20.III.2005.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|