 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крылы – для нябёсаў, на зямлі – каханьне. Мне ня трэба болей: болей – не бывае. Дастаткова срэбра мне ў тваім дыханьні. Пацалункі шчасьце ў цеплыню схавалі. Шэптам прамаўляе жарсьці голас, тромкі й моцны ад пажару, што нутро ўздымае. Вільгаць наталеньня целаў нашых гронкі, што ў адзіным ўздрыгу, поўнячы, спыняе. Нашы папялішчы стомна ў ложку тлеюць – мы ад іх зьляталі зьнітаваньнем душаў. Лозы аплятаюць, і пястоўна млее між лілеяў снулых шчасьця непарушнасьць. Пазіраюць дзеці – на грамнічным зьмежку – весела і мудра з боскіх аблачынак. «Прачынайся, родны!.. Паглядзі на ўсьмешку – наш, здаецца, хлопчык... Не люблю дзяўчынак».
7.II.2004.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|